Свецiць студзеньскае сонца...
Свеціць студзеньскае сонца
І стаіць маўклівы лес.
Я гляджу ў сваё аконца,
Быццам з сонцам уваскрэс,
Быццам я на тыя сосны
Сонца променем упаў,
Быццам дзень гэты марозны
Ўсе турботы закаваў,
Быццам боль ён мой суцішыў,
Даў надзею на святло
І на зімнім небе вышыў
Веры белае крыло.
08. 01. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118010805206