Рудабельскi край

   Акцябрскія родныя ў квецені нівы.
   Як глянеш навокал -  на сэрцы цяпло,
   І гоман лясоў партызанскіх шумлівы
   За рэчкай Арэсай чуваць за сялом.


    Над нівамі птушкі спяваюць бадзёра,
    У лесе шмат водзіцца дзікаў, ласёў.
    Багатыя рыбай тут рэкі, азёры,
    Дубравы, бары маюць мнозства грыбоў.


    Наш горад прыгожы, зялёны і чысты,
    Спрадвеку яго Рудабелкай завуць.
    Тут святы праходзяць заўжды урачыста,
    Тут людзі руплівыя працай жывуць.


     Даўно ўжо ў музеі гарматы, вінтоўкі,
     Салдаты змянілі шынель на пінжак.
     Цячэ паўнаводная ў Птіч Нератоўка,
     Нясе свае хвалі праз песенны парк.


     Акцябрскія родныя ў квецені нівы,
     Залітыя сонцам дубравы, лугі.
     Край сініх лясоў парцізанскі руплівы,
     Навекі любімы мой кут дарагі.


Рецензии