вывяржэнне вясны
звонкімі дажджынамі вясенняга
балета з павольных кветак
з не да канца расталага снегу
з вільгаці глебы і голых галінак
вясна няхутка
час бяжыць у тэмпе
адбываецца ўсё так павольна
што, здаецца, не адбываецца зусім
слухаю віяланчэль
у акампанеменце сапрана і
піяніна, гукі нот якога
падаюць звонкімі дажджынамі
трапіць з табой пад дождж
пад снег
пад град
пад вывяржэнне вулкана
пад нашэсце мятлушак-блакітніц
...пад коўдру
сумная песня
песня пра светлы смутак
песня пад акампанемент маіх мар
будзе вясна
будуць ляцець аблокі
белыя па-над зямлёй захапляльна хутка
будзеш ты
усміхацца, як у першы раз
як у маіх снах заўсёды
мне ўсё адно, куды йсці
ты - ведаеш, што дзе
пастаім, паглядзім на аблокі
куды-небудзь трапім
пад дождж
у снег
пад дах
у сон
пад віяланчэль
у крыгаход аблокаў
пад нашэсце мятлушак-блакітніц
у плынь пралесак і пералесак
пад вывяржэнне вясны
з табой
07.01.18
Свидетельство о публикации №118010700282