Вяртанне
Ссівелай пашэрхласці цуд,
Дзе ў жыце жывуць курапаткі,
І лёс свой выносіць прысуд.
Яго ты пачуеш употай
У пору вяртання здалёк,
Гучаннем той восьмае ноты,
Якую паслаў табе Бог.
І скоціцца радасць слязою,
Дзе ўсё - і жаданні, і сум
Прайшлі праз туман са смугою
І змыты дажджамі табун
Тых коней, што пасвілі ў лозе
Твае дзецюкамі дзяды...
І ты ўжо сядзіш на парозе,
Дзе бацька сядзеў малады...
Мінск. 06. 01.2018г.
курапаткі - птушкі.
Свидетельство о публикации №118010606865
Анна Атрощенко 08.01.2018 20:44 Заявить о нарушении
З павагай.
Людмила Воронова Супрун 08.01.2018 21:52 Заявить о нарушении