Ох, як дакрануцца ахвота

Ох, як дакрануцца ахвота
Да сонца рукой!
Але там такая спякота –
Мільён прамянёў!


Нічога, не браць без дазволу!
Ну, я ж - не дзіцё.
Як хочацца шчасця, раздолля!
На то ж і жыццё.


Як хочацца ласкі, вяселля,
Каханняў зямных!
Хвілінак салодкіх імгненняў,
Дзянькоў залатых.


Ох, як дакрануцца ахвота
Да любай рукой ; 
І ў дождж, і ў любую спякоту
Заўсёды быць з ёй!


Няўжо тая зорка не наша,
Што ў небе гарыць!
Яна ўсю нам праўду раскажа,
Ды толькі каханню ці быць…?


Рецензии