Была сустрэча
Ты хвалявалася тым часам не здарма.
Сваю кароткую, праз пачуццё, сустрэчу
З каханым блізка к сэрцу прыняла.
Праходзіць час паволі, непрыкметна.
Пытаешся ў сябе ты: “Дзе ён, дзе?”
Душу тваю хвалюе подых ветра.
Дапамажы ж ёй, вецер, у бядзе!
А той шуміць то моцна, то паволі.
Нагоніць холаду, бывае, ў месяц май.
Гуляе з ветрам любы на прыволлі,
І нібы шэпча ціхенька: “Чакай!”
Адкуль бяруцца сілы, я не знаю.
Ты зноў і зноў глядзіш у далячынь.
Туды, дзе вецер весела гуляе,
Дзе вобраз мілы ў бездані вышынь.
Свидетельство о публикации №118010602264