Паэтам

Паэты не ходзяць з ружамі --
Іх ружы квітнеюць вершамі.
На чыстым, як думкі, кужалі
Яны вырастаюць вежамі.

Іх думкі ад ласкі Божае --
Для думак народных лекаі.
Даецца той дар не кожнаму,
А тым, хто паверыў некалі

У словы, што сэрца ўзрушылі,
Кранулі пачуцці вераю...
Паэты не ходзяць з ружамі,
Яны імі шчасце мераюць.


Рецензии