Студзень
Лье ваду з вядзерца.
Мокнуць елачкі ў бары,
Зябнуць яблынь сэрцы.
Не накрыў сняжком палі -
Холадна азімым.
Усе сагрэцца не змаглі
Аніякім чынам.
Шубы дрэвам не пашыў,
Шаль на іх не кінуў.
Мусіць, дзесьці награшыў -
Талент ураз загінуў.
Сыпле студзень дождж штодзень,
Гоніць вецер хмары.
Мабыць справы зімкі дрэнь
На ўсім абшары.
05.01.2018 г.
Свидетельство о публикации №118010502502
С уважением,
Ирина Субботина-Дегтярева 05.01.2018 08:22 Заявить о нарушении