З дзецьмi на курорце

Сосны за аколіцай
Гойдаюць галінамі.
Што вы, хлопцы, робіце
З нашымі дзяўчынамі?

Дзесь ці плача івалга,
Лес рагоча совамі.
Мілая ля мілага
Ўся гарыць як полымя.

Але ж сэрца ў роспачы
Здрыганецца ў маці:
Ці не дзеці плачуць там,
Ці не хочуць спаці.

Ой, не плачце, мілыя,
Пад замком закрытыя.
Пасядзіце трошачкі
Без матулі, крошачкі.

Я цяпло растраціла
На свайго каханага.
Песціла ды гладзіла
Мілага да рання я.

Свету я не бачыла
Дома за работаю,
За траіх ішачыла
Летняю спякотаю.

Бацька ж наш дык п’янстваваў.
Помню, як улетку
Начавала часта я
У сваей суседкі.

Ой даруйце, дзетачкі
Матчына каханне.
Бацька каб не ведаў наш,
Што бражу да рання я.


Рецензии