Дзесьi цi там вобраз мiлы, каханы

Вецер лісце круціў у прасторы,
Падымаў аж да самых нябёс,
Дзесь ці там, у далёкім раздоллі
Зарадзіўся калісь ці мой лёс.



Дзесь ці там вобраз мілы,каханы,
Твой адзіны, я доўга шукаў,
Як ні дзіўна, але мне старанна
Вецер з сонцам заўжды памагаў.



Памагалі шукаць дні і ночы,
Праганялі туман ды расу.
Мы знайшлі твае ясныя вочы,
Гібкі стан, залатую касу.



Я стаяў доўгі час не рухома,               
Пакуль вобраз не знік, паглядаў…
Зноў шукаю цябе па прасторы,
Вецер поспеху мне нагадаў.



Год ад году віхор круціць лісце,
Шмат каштоўнага часу прайшло.
Зноў знайшоў я цябе, твае выйсце,
Пакахаў усім сэрцам, душой!


Рецензии