Не рассеяуся сёння мой снежаньскi змрок...

***
                Светлай памяці маці

Не рассеяўся сёння мой снежаньскі змрок.
Я малюся ў цішы, а прасвету няма…
На хвіліну зноў выйду за мокры парог,
Пастаю пад дажджом… За парогам – зіма…

За парогам – зіма, а ў душы – толькі ціш…
Размаўляю з табою, але ты… маўчыш.
Ты не выйдзеш ніколі за мокры парог.
Ні сцяжын ты не ўбачыш маіх, ні дарог…

Дый ці будуць дарогі? Ці знікне той змрок?
Спадзяюся на Бога… Ды дзе гэты Бог?

04. 01. 2018 г.


Рецензии