ТАБЕ
Глыток вады ў спякотны, тлумны дзень.
У фарбах тых -- паненачка з касой
Ірве рукамі лотаць на вадзе.
А я гляджу, як доўгая каса
З яе пляча кранулася вады.
Паненачка -- дзівосная краса
Спявала незнаёмы мне матыў.
І кветкі, што гарэлі на вадзе,
Цяпер у вочы пазіралі той,
Што прытуліла краскі да грудзей,
Глытала іх чаруючы настой.
Хацеў сказаць дзяўчыне я: пастой,
Ды пабаяўся выдаваць сябе.
Убачыў дзіва -- зразу ўзняў настрой --
А з ім і песня льецца на сяўбе.
Свидетельство о публикации №118010406371