Запалёнымi вачыма...
я малю ў неба:"Хлеба."
Бо свае губляю сілы-
не трывае мяне глеба.
Сатрасаю асяродзе,
як заўжды,адвечным словам,
але бачу,што не дойдзе
да іх сэрцаў тая мова.
Я губляюся ў часе.
Я прашу занадта многа.
Той,хто лётаў на Пегасе,
не заўжды трапляў да Бога.
Не заўжды.І я прымаю
гэта,як сваю паразу.
І з упартасьцю шукаю
аднаго на ўсё адказу.
Свидетельство о публикации №118010404326