Дзень
Па-над лесам праменнем зайграла.
Спевам птушак, абуджаным ранкам,
Беларусь мае думкі праймала.
Новы дзень у бурштынавых росах
Зіхацеў аксамітам надзеі.
Ён трымаў у руцэ сваёй посах.
Ён ішоў, куды вочы глядзелі.
Ля старой, Камянецкае вежы
Я заўважыў пагляд яго шчыры:
Крочыў дзень да лясоў Белавежы,
Да шчымлівае песні Айчыны.
Свидетельство о публикации №118010402788