Мы жадаем шчасця маладым
Мы крычым упарта: Горка, горка.
Ночка будзе, цемра, і інтым.
А цяпер бакалы звіняць звонка.
Мы жадаем дзетак поўны дом.
Ад буслоў ні- ні, і не з капусты.
Цёплых, шчырых, ласкавых размоў.
Доўгага жыцця кавалак тлусты.
Ад гарэлкі п’яныя сваты.
Загудзелі цёпленькіе госці.
Кожны поўны светлай дабрыні.
Маг заве на танцах размяць косці.
Забаўляе моладзь тамада.
Хлопцы ўкралі туфель у нявесты.
Сведка выкупіць за грошы - не бяда,
Прынясе цалюсенькім на месца.
Мы жадаем шчасця маладым,
Каб жыццё благаслаўлялась богам.
Ні туман не засланяў, ні дым
Доўгую сумесную дарогу.
Свидетельство о публикации №118010307065