Карусэль кахання
Пралятае ценем,
Змрок зімовы стае
Пад сонца праменем.
Ў сінім паднябессі
Светлы нібы сон
Празвініць прадвесніх
Капель перазвон.
Падлеткі-бярозкі
Ў густ да бела стану
Заплятуць у коскі
Малахіт туману.
Зноў душа прачнецца.
На дабро ці грэх
Ў сэрцы азавецца
Твой далекі смех
Свидетельство о публикации №118010208249