Маё роднае выйсце

  Я даўно ўжо не бачыў сваё роднае выйсце,
  Не хадзіў, як калісьці, басанож па расе.
  Падрастаюць таполі; серабрыстае лісце
  Так прыгожа трапеча ў развясёлай красе.



   Вось развесілі кросны павукі- небаракі,
   Побач недзе лятаюць і гудуць камары.
   З хаты выйдзеш шчаслівы, уздыхнеш там са смакам,
   Пах з далёку чуваць гронак бэзу ў двары.



   Ды на момант забудзеш, што прайшло столькі часу.
   Закасаеш штаніны,прабяжыш па траве.
   Між таполяў ды бэзу сябе знойдзеш адразу,
   Хлапчуком хударлявым, дні дзяцінства свае.



   Я свой край, сваё выйсце ўсім сэрцам кахаю.
   Паўнаводныя рэкі, і лясы, і палі.
   Гэта наша Радзімы. Усё гэта я маю.
   Гэта наша багацце беларускай зямлі!


Рецензии