Яшчэ будуць ласкавыя словы
Яго тонкую гладзь.
Пра каханне пяшчотныя словы
Буду з ветрам шаптаць.
Як даўно была тая сустрэча,
Колькі часу прайшло?
Не забуду я першы наш вечар,
Тваіх вуснаў цяпло.
Вось і зноў ты, як летняя птушка,
Прыляцела здалёку на дзень.
Кулачок табе служыць падушкай,
Коўдрай - цёплы вясенні прамень.
Не парушу я сон твой мядовы.
Паляжы, адпачні.
Яшчэ будуць ласкавыя словы,
Незабыўныя дні…
Свидетельство о публикации №118010204654