Рэйсавы

Ой, чаго ж ты стаіш, адзінокая?
Ну куды ж галасуеш ты весела?
Час назад, як у вёску далёкую,
Прайшоў ціха апошні рэйсавы.



Што ж, сядай, падвязу русакосую
Напрамкі, праз нізіны ды горкі я.
Мы паспеем у вёску з росамі,
Мы прыедзем з ранішняй зоркаю.



Ой, не стой на шляху, сінявокая!
Не глядзі на папуткі весела.
Прыйшоў час і забраў незнарок вось так
Назаўседы дзяцінства рэйсавы.


Рецензии