Дзе ты, сонейка, дзе?
Абы- як мой настрой, не ідзе ўсё на лад,
Раскісае зямля ад халодных дажджоў…
Можа гэта і ўсё? Час кахання прайшоў?
Можа вецер душу не знарок астудзіў?
Можа дожджык густы жар кахання заліў?..
Дзе ты, сонейка, дзе? Абсушы і абагрэй
І палі, і лугі, і мяне, і людзей.
Свидетельство о публикации №118010210423