Стары год 2017

Стары год
ля варот
Крыху затрымаўся
Сад засыпаў
Агарод
Снегам, што застаўся.
Тым
Што дождж
Яшчэ не з'еў,
Што
Ляжаў
Парошай
Неяк ні табе
Ні мне,
Але так харошай!
Каб к нам
Новы год прыйшоў
Не запэцкаў ногі
Снегу год
Стары знайшоў
Пры дарозе трохі.
Дай жа Бог,
Каб Новы год
Прынес снегу болей!
Шчасця,
Радасці прыплод
І міру даволі!
Каб здаровымі былі
Усе на свеце людзі
Чалавецтва
Ўсёй Зямлі
Войны хай забудзе!
Вып'ем жа
За Новы год
За яго надзеі
Хай ён
Годнасцю народ
Ліцьвінаў сагрэе!


Рецензии