Мацi
Што ты бачыла лепей, скажы?
Век жыла ў спарахнелае хаце,
Ля пустой бядавала дзяжы.
Замуж выйшла ты з корабам жыта.
Будавалі хаціну ; вайна.
І жыцце і зямля перарыты ;
Засталася адна.
Што ты бачыла? Гора ды слёзы.
Радасць - бацька вярнуўся жывы.
Вецер нас калыхаў пад бярозай
У калысцы з лазы ля мяжы.
А цяпер толькі жыць,але дзе там,
Напаткаў нас Чарнобыля лёс.
І яна самавіта пад плотам
Хусткай трэ свае вочы ад слёз.
Свидетельство о публикации №117123006081