Не хапае нi слёз, нi вады
З шумам бераг раўняюць хвалі…
Ад Чарнобыльскай страшнай бяды
Людзі сумнымі сталі.
Не схаваць у зямлю нашых слёз,
Разам з хатамі згубленых вёсак.
Як не скардзіцца людзям на лёс,
Што нукліды збіраюць з палосак!
Сэрца, можа, баліць ад таго,
Што кругом нас і цэзій, і стронцый…
Шкада родны пакінуць парог
На радзімай палесскай старонцы.
На пяску ад ног босых ; сляды…
З шумам бераг раўняюць хвалі…
Не хапае ні слёз, ні вады,
Каб зямля наша чыстаю стала.
Свидетельство о публикации №117123006035