Там, на Палессi, дуб зялёны
Ланцуг на дубе залаты.
І днём, і ноччу кот вучоны
Выводзіў песенны матыў.
Але прайшло багата часу,
Рвануў Чарнобыль - і пайшло...
Вучоны кот уцёк адразу,
Лясун у лес другі сышоў.
Крумкач, замест русалак, чорны,
Сядзіць ды каркае з галін,
І лічыць быццам вельмі здольны
Валодаць цудамі адзін.
Навокал з дроту агароджа, –
Там бабка Ёжка, дзед Кашчэй.
Там на курыных хаты ножках
Стаяць без вокнаў, без людзей.
Панура дуб стаіць зялёны.
Застаўся без ката ланцуг.
З зямлі чуваць людскія стогны,
Зышоў там чалавечы дух.
Свидетельство о публикации №117123005903