Там, ля Чарнобыля

Там, ля Чарнобыля, страшна бярозе.
Капае сок з яе. Сок – гэта слёзы.
Ходзяць па небу чорныя хмары  –
Смутак наводзяць на светлыя твары.


Смерць пакрываюць там чорную людзі
Чорным асфальтам, дзе было мнагалюддзе.
За агароджай, за дротам калючым  –
Мёртвая зона. Глянеш – балюча!


Чорныя вокны ззяюць вачыма,
Вось - вось заплачуць самі магчыма.
Сэрца сціскаецца, капаюць слёзы
Як у мяне, так і ў бярозы.


Колькі разоў у сябе я пытаюся:
“Чым дапамог ты радзімаму краю?
Што змог зрабіць ты, а што яшчэ трэба,
Чыстай зямля каб была, ды і неба?!”   


Рецензии