Нябачны вораг
Ад радыяціі не можна знайсці лек.
Бы тысячы гадзюк праймаюць джалам,
Бы ад вядзьмаркі чахне чалавек.
Нябачны вораг страшны і бясстрашны.
Ні лук, ні куля злыдня не бярэ.
Яго адолець хутка час не ўласны.
Усе чакаюць калі сам памрэ.
Вароны быццам чуюць час сканання,
Крычаць з галін, бы мала нам турбот.
Эх, на Каляды б нагадаць жаданне,
І жыць сваё жыццё без перашкод.
Жыццё на свеце самае святое.
Такіх не шмат, з рэактарам, падзей.
Нябачная, бы Джын з бутылкі, зброя
Нас забівае, ціха кожны дзень.
На могілках дзе крыж, дзе свежы помнік
Загубленныя вязнікі на век.
Хто іх згубіў, давайце зноў успомнім -
Бяздарны на пасадзе чалавек.
Свидетельство о публикации №117123004655