За Беларусь
Чэзне з моваю народ.
Што ж нашчадкам мы пакінем?
Хто зямлі прадоўжыць род?
Патрыётаў нішчаць турмы,
Б'е дубінкамі АМАП.
Лёс Айчыны цёмны, сумны --
Выйсця з цемрадзі няма.
Адкажы ты мне, Айчына,
З кім далей ты будзеш жыць?
Можа, з тым прадажным чынам,
Што з дабром тваім збяжыць?
Ён народу не пакіне
Ні дуката, ні граша.
Хто ж мы ўсё-ткі ёсць такія,
Дзе жыве зямлі душа?
Бачыў я, як плачуць нівы,
Як сівее ў полі лён.
Дзе ж твае, Айчына, сілы,
Хто наклікаў той праклён?
Дзе сыны твае ліцвіны?
Дай ім збройныя мячы!
Знойдуць хлопцы дух і сілы,
Каб зямлю аберагчы.
Падымай усіх, хто здольны
ўратаваць твой слынны край!
Надзялі іх духам вольным,
Верай цемру пакарай.
Калі трэба, я таксама
Стану ў шэрагі твае,
Каб надзея не згасала,
Хай Гасподзь нам сіл дае.
Свидетельство о публикации №117122909913