З каханымi не раставайцеся

Куды бяжыш ты, мужычок,
Жанчына ж твая дома?
З букетам руж, чуб на бачок,
Натуалечаны вадою.



Чаго стаіш ты ля акна
Адна, сумуеш горка?
Чакаеш, можа, мужыка,
Што збёг ад свае жонкі?



Заўсёды свежае смачней.
І мужычок харошы.
Каханне кветкаю цвіце,
Пакуль вядуцца грошы.



Чаму даўно так павялось,
Чаму ж так вось бывае?
Глядзі: да жонкі тваёй хтось
Кліны ўжо падбівае.



Калі кахаеш маць дзяцей,
З ухілам працавітым.
Не раставайся і на дзень,
Бо будзеш ёю біты!


Рецензии