Новы год за акном
Хто вяртлявы, бяры сабе болей.
Падзяліў, паляцеў зноў яшчэ адзін год,
Ад зямлян заспяшаўся на волю.
Птушкі ў вырай ляцяць, восень гоніць к цяплу,
А вясна іх заве на радзіму.
Адлятаюць гады ўзімку ў эру сваю,
Прылятаюць другія на дзіва.
Памінаем мы іх, гэта ж наша жыццё,
Добрым словам…, хвілінай маўчання.
І чым болей гадоў, тым мацней пачуццё, -
Нараджэння год, школы, кахання.
Накрывайце ж сталы, новы год за акном,
Дзеда ў госці завіце Мароза.
Новы год хай прыходзіць кожны год зноў і зноў,
Хай ад шчасця губляюцца слёзы.
Як прыгожа кругом: снег, мяцеліца, лёд.
Ёлкі, шарыкі, песні, вяселле.
Гэта наш, гэта к нам зноў ідзе Новы нод.
Дык святкуйце ж яго нараджэнне!
Свидетельство о публикации №117122909649