Высоцкаму
Басам пела душа з хрыпаццой.
Сэрца ў роспачы моцна крычала,
Разрывалась на часткі гітара,
Палівала бы з дула свінцом.
Свет абняты рукамі злачынства.
Сярод тысяч адзін супраць зла.
…Ён спяваў песні ўсім без карысці,
З незапэцканай славаю чыстай,
Пакуль звон вылучала струна.
І вось раптам не стала паэта,
Абарвалась жыццё назаўжды.
Недапетыя песняў куплеты
Разышліся па беламу свету,
Хай заўсёды гучаць праз гады.
Свидетельство о публикации №117122909274