Я не прагну...
падаруй мне толькі кветку.
Можа гэта вельмі многа,-
падаруй зімой-не ўлетку.
І тады яе пялёсткі
мае вусны будуць лашчыць.
Разнясецца водар тонкі,
ледзь улоўны,крыху слашчы.
І душа з тугі заплача
сарамліва і нясьмела...
Твой ,калісьці, шэпт гарачы
быў як ружа ў сьнезе белым.
Свидетельство о публикации №117122905229