Kipling IF - Калi ты -пераклад па-беларуску
сярод збянтэжанных, дзе ты – той вiнаваты,
Калi ты здольны не згубiць упартасць
негледзячы на большасцi сумнеу няварты,
Калi чакаць ты здолеу, не стамлён чаканем;
абылганы, хлусiць у адказ устрымауся,
нянавiсць не успрымау з расчараваннем,
да себялюбасцi амаль што не схiляуся
Калi ты здольны снiць i мроям не падлегнуць;
разважаючы, не робiш думку самамэтай;
параз й перамог не суджана пазбегнуць –
абодзьве, урэшце рэшт, жыцця прыкметы;
Калi ты здолеу перанесцi моучкi,
перайначванне мухлярамi тваiх словау;
сярод адломкау спадзявання; далей крочыу,
далонi сцiснуушы, усё будавау нанова.
Калi ты здолеу i праз безлiч дасягненняу
ставiць *на зэра*, у адзiны момант усе прайграць,
бязмоуна знесцi болю паражэнняу,
усхапiцца, зноу ад глебы пачынаць;
Калi прымусiць здолеу цела й сэрца
iсцi наперад, праз пустэчы чорны край,
дзе жыцце безсэнсоуным ужо здаецца,
шапоча толькi Воля там: ТРЫВАЙ!
Калi ты здольны размауляць з натоупам
цi з Каралямi моваю адною,
да мэты рушыць з цяжарам паклепау,
сябры й ворагi – усе лiчацца з табою;
Калi ты здольны з асалодай жыць iмгненнем,
напоунiць сэнсам кожную хвiлiну,
табе належыць Сьвет, i без сумненняу:
ты варты Чалавекам звацца, сыну!
Свидетельство о публикации №117122703179
С наступающим Новым годом!
Макс-Железный 28.12.2017 03:43 Заявить о нарушении