Марш Славянки развитанне...

Марш «Славянкі развітане»
восень грае дзе-нідзе...

На аголеным палетку -
Уздоўж і ўпоперак гракі.
Адцвітае лета кветкай
Пажаўцелай асакі.

Неба сіняе, пралескай
Вызірае паміж хмар,
Зіхаціць над пералескам
У промнях сонечных абшар.

А над пожняю, за гаем,
Хвост хавае клін крывы -
Птушкі ў вырай адлятаюць
З крыкам - гусі,  журавы.

І марудна, быццам зданем,
Дзень да вечару паўзе.
Марш «Славянкі развітанне»
Восень грае дзе-нідзе…


Рецензии