Прыгажосцi

Красу колісь  даў Бог пабачыць,
Такую, што сэрца гарэла,
Каб ведаў за што Бога  дзячыць
Душа будзе вечна і цела!

Жанчына, а позіркам кіне
Аднімецца мова спярва,
А як ты сапраўдны мужчына
То пойдзе кругом галава!

Няважна якая сукенка
Няважна якія гады -
Паненка і ў зрэбным паненка
І будзе паненкай заўжды!

Дык хай жа на свеце заўсёды
Красуні жывуць і паэты
І каб прыгажосці праз годы
Нябесныя слалі б санэты!


Рецензии