Сярод лесу у жоуценькi пясочак...

***
Сярод лесу ў жоўценькі пясочак
Сёння маці родная лягла.
Не спытала: “Як ты там, сыночак?”
Бо спытацца болей не магла.

Па тры жмені кінулі зямелькі,
Пастаялі крыху і пайшлі.
З ціхім болем зашумелі елкі
Над грудком разбуджанай зямлі.

Над грудком разбуджанай зямелькі
Крыж драўляны, кветкі і вянкі.
Ды паблізу – снежаньскія елкі,
Як жыцця апошнія дзянькі.

25. 12. 2017 г.


Рецензии