Слова роднае

Ох, як часам бывае самотна...
Слова роднае хочацца ўчуць,
Толькі хмаркі зусім беззаботна
Без звароту ў чужы край плывуць.
Мо' душа іх халоднаю стала?
Ды ўсё ж, як мінаюць свой дом,
Плачуць хмаркі, як я, бывала,
Самым чыстым, як слёзы, дажджом.
На зямлі ўсё куток родны мае,
Дзе з'явіўся калісці на свет.
Сэрца родных па мове прызнае
І праз тоўшчу падзеяў і лет.
А таму, як нахлыне самота,
І няведама бегчы куды,
Я, сасьмяглы, лячу  самалётам
Мовы роднай напіцца вады!


Рецензии