Выбух у метро
Я прынес табе столькі турбот,
Колькі раз, як цяжарнай хадзіла,
Стукаў ножкамі твой жывот.
Колькі раз я не слухаўся, мама,
Як на свет нарадзіўся ды рос,
Ты жалела мяне, кахала,
Шчасцем твар твой свяціўся да слёз.
Пазнаваў я ў жыцці асалоду,
Слухаў птушак, ды гоман раслін,
Любіў вольнасць, раздолле, свабоду,
Гуляў з ветрам падоўгу адзін.
І вось раптам кругом крык ды стогны,
Побач кроў, едкі дым, гару пах,
Як балюча ў грудзях, звяло ногі,
Звон надоўга застаўся ў вушах.
Ты прабач, мама, роднага сына,
Не баліць у мяне ўжо нішто,
Смерць мяне, быццам сноп, падкасіла.
Не пазнаў я жыцця хараство.
Свидетельство о публикации №117122511245