Нiбы Багародзiца...
Памяці маці
Нібы Багародзіца,
Крыж ты несла свой.
Хутка Бог народзіцца
Для цябе жывой.
Хутка Бог народзіцца…
Ты ад нас пайшла.
Сцежкі зноў расходзяцца…
Як мне без цяпла,
Што ў паглядзе тоіцца,
Без тваіх вачэй?..
Без цябе не мроіцца
Пасярод начэй.
Нам з табой расходзіцца…
Ты ўжо там, я – тут.
Хутка Бог народзіцца…
Некалькі мінут
Не хапіла вечарам
Сына навучыць,
Як яму знявечаным
Без цябе пражыць…
24. 12. 2017 г.
Свидетельство о публикации №117122409314
Павел Голушко 28.12.2017 01:27 Заявить о нарушении