Рассыпалася сэрца...

Рассыпалася сэрца
на кавалкі,
бо так кахаць
яно калісь жадала,
што не стрымала
гэтакай напругі.
Рассыпалася сэрца
на кавалкі.
Але яго яшчэ
чыісьці рукі
сабраць зьбіраюцца.
Навошта?
Усё дарэмна.
Не доўжыце
прадсконавыя мукі.
Яно ўжо,
ужо не адгукнецца,
ад шчырага
пачуцьця не заб"ецца,
а стане каменем,
які цяжарам цісне.
Навошта вам
такія камяні?


Рецензии