Ты пайшоу...
ну,добра.
Так.Ідзі.
Не ўзваруша
сэрца шкадаваньне.
Ад тваёй
нястрыманай тугі
счэзлі кветкі
белыя каханьня.
Мне ўсё роўна
хто ты і адкуль,
як згадаць
усе гэты падзеі.
Што балюча-горача
ад куль,
куль маёй
няспраўджанай надзеі.
Мне ўсё роўна.
Што цябе судзіць?
У гэтым жа
ніхто не вінаваты,
што з каменьня
сэрца не баліць
і сваёй не адчувае
страты.
Свидетельство о публикации №117122407276