Ранак
у фіялетавым ранку.
І месяц, і зоркі
на небе відаць.
А ты не прыкмеціў
як цудна на ганку
малыя сьняжынкі
сьвятлом зіхацяць?
Яны адлюстроўваюць
кропелькі Сьвету.
Раз-пораз на іх
ты ў цемры зірні,-
і,можа,убачыш
якую плянэту,
што шле каляровыя
людзям агні.
Свидетельство о публикации №117122407173