Светлы прыпынак у начы
як быццам ён у адзіноце.
У такт уздрыгвае сэрца,
нібы стрымаць вагончык хоча.
Сям-там ліхтарык пры дарозе
напрацаваны зрок пацешыць.
Аненьчык той жыццёвай прозы
адразу ж і пральецца ў сэрца.
Яшчэ далёка мне да ранку,
ноч у думках хутка не праскочыш,
ды чую: “Станцыя Ражанка”,
дзе сустракаюць вашы вочы.
Мільгнулі ў цемры сарамліва,
ці гэта толькі мне здаецца?
Я ўжо гатовы памаліцца,
але вагончык зноў трасецца.
Сыйсці на станцыі, спыніцца,
спытаць: “Хто бачыў тыя вочы?”
Былі б вы свецкаю ільвіцай,
Ражанка б ззяла днём і ноччу.
Але пашчасціла вам, пэўна,
ці гэта зноў-такі здаецца,
калоссе ў валасы заплесці,
і васількі пасеяць у сэрцы.
…Зноў шлях мой доўжыцца ў цемры.
Калісьці з ёй мы сябравалі.
Цяпер іконкаю ў цэркве
радок ваш свеціць вершаваны.
Свидетельство о публикации №117122309170