Мядовыя cподкi

Па сподку расплаўлены мёд:
Мiльёны расплаўленых сот...
I знаку атруты няма.
А сэрцы? - асот i турма!..

На сподку iскрыць спелы мёд.
О, колькi хацiначак-сот.
Адчыненых. Атруты няма.
А сэрцы? - асот i турма...

Ёсць пчолы - казачны мёд!
Ёсць сэрцы - турма i асот!


Рецензии