Фiранка
Сцены выцвiлi, смуглянка...
Ды хвалююся: фiранка!
Небам - вымытым - вiсiць!..
На шнурку яго сiнеча.
Разлiлася - аж у печы...
Адбiваюць у хаце рэчы, -
Неба мая зiхацiць!
I - навошта б'е маланка?
Ё спадзева - калыханка:
Гэта сiняя фiранка
Еднасць хоча ўзнавiць.
Свидетельство о публикации №117122104611