Лес. Юны Нiл

Распляскалася па лесе
Сiнякрылая смуга -
Тчэцца неба на прадвеснi
І анёлава рука...

Вогнiшч плямы - не вуголле.
Вышынi яснiць святло.
Толькi лес, як хвалi... Голле
Бачу. Мора? залiло

Водар мяты, ягад, кветак!..
Сее птушак небасхiл.
Шчэ трымцiць лiстота лета. -
Пазяхае юны Нiл.


Рецензии