Крынiчка
У лясным гушчары,
Вёска спiць невялiчка-
Каля самай гары.
Не чуваць тут людзей,
Адзiн вецер блукае,
Ды вясной салавей-
Сваю песню спявае.
Над крынiчкай схiлюся-
Учую музыку хваль,
Вады халоднай нап'юся,
I засумую нажаль.
У чысцейшай вадзе-
Бачу сваё адлюстраванне,
Нiхто сюды не прыйдзе,
Як раней-на спатканне.
Толькi жывая крынiчка-
Нам напомнiць з нагоды,
Чаму вёска невялiчка-
Не знайшла з людзьмi згоды.
Вёска ўжо не існуе,
З зямлёй хаты зрасліся,
І ўспаміны пра яе-
У вадзе крынічнай засталіся.
Свидетельство о публикации №117122103647