Букет

Мне песціць вочы падарунак твой!
Як ты сама, ён добраму адкрыты.
Цнатлівай чысцінёй душы абвіты,
З узнятай к сонцу феі галавой!
Наіўны ён,  як першае каханне,
Як словы першыя ў немаўляці.
Мне мроіць ён сустрэчу не ў чаце,
І вуснаў шэпат любай: "Да спаткання!"
Гляджу я на букет, і цеплынёю
Мне сэрца ахінае, і святлом,
Напамінае Шчару, вёску, дом,
Дзе мы былі шчаслівыя вясною!


Рецензии