Каляднае

Суцішыўся вечар.
Калядныя сьвечы.
Мы марым аб нечым,
аб нечым такім.
Сьвятло дагарае,
сьвятло ахінае
і рукі,і плечы,
і твары,а мы...
А мы пазіраем
на зорнае неба
і вечна шукаем
чагосьці на ім.


Рецензии