У надвячорнай цiшы...

У надвячорнай цішы
я чую
голас майго каханага.
У надвячорным змроку
бачу
вочы майго каханага.
У подыху ветру
пазнаю
пяшчоту майго каханага.
І вусны мае аблачшыць
дождж,
як вусны майго каханага.
І ўсюды,дзе б я ні была,
будзе ён-
мой каханы.


Рецензии