А я цябе яшчэ...

А я цябе яшчэ чакаю,
хоць ты не вернешся
ніколі.
Блукаю з думкамі
адчаю,
зусім не ўсцешаная
воляй.
Ты падарыў мне гэту
долю.
Я, як матыль замерзлы
ўзімку.
Схапі мяне ў свае
далоні!
Схапі хутчэй,
а то я зьнікну!


Рецензии